
|
23 лістапада 2009 У Беларусі цяпер адбываюцца падзеі, сапраўдны зьмест і падтэкст якіх не заўжды пазнавальны на адлегласьці. Галавакружныя зьмены поглядаў і паводзінаў, пераход на бок рэжыму ўчорашніх р-р-радыкалаў, поціскі рук Лукашэнкі й Саляны… Трэба тэрмінова размаўляць з аднадумцамі па ўсім сьвеце.
Праглядаў: 177
|
|
3 лістапада 2009 Заангажаваныя камэнтатары пастараліся ўвагнаць у масавую сьвядомасьць стэрэатыпную трактоўку апошняга зьезду БНФ: непазьбежная зьмена пакаленьняў, прыход "маладой каманды"... Прапаную кожнаму зрабіць няхітрую матэматычную апэрацыю ды пераканацца: сярэдні ўзрост ранейшага кіраўніцтва (старшыня й намесьнікі) - 42 гады, новага - 41 год. Так што не пацьвярджаецца альгебрай гармонія.
Праглядаў: 420
|
|
20 верасьня 2009 БТ гэтым разам ня вельмі маніпулявала, паказваючы захопленыя тлумы, якія віталі Лукашэнку ў Вільні. Былі такія. Граючы незаслужана пакрыўджанага Эўропай, самаўпэўнены, лёгкі на слова, не абцяжараны этыкетам (адгукаецца пра прэзыдэнта Літвы на “ты”) і глыбока правінцыйны духам і паводзінамі, Лукашэнка знайшоў там удзячную аўдыторыю. Пагатоў ён літаральна ня злазіў з тэлеэкранаў і ўсіх магчымых палосаў газэтаў – ад палітычных рубрыкаў да сьвецкай кронікі. Для Літвы гэта была падзея, пра што сьведчаць літаральна тысячы водгукаў на яе ў літоўскім інтэрнэце.
Праглядаў: 217
|
|
5 верасьня 2009 Справаздача 12-му Зьезду Партыі БНФ першага намесьніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі
Праглядаў: 209
|
|
14 ліпеня 2009 Раманавы лічаць сябе пераемнікамі расейскага манаршага пасаду. Таму толькі пасьля публічнага прабачэньня перад народам Беларусі за агрэсіўныя захопніцкія войны, за 145 год каляніяльнага паняволеньня, за этнацыд і перасьлед беларускай мовы ім можа быць дазволена перасекчы мяжу незалежнай Беларусі.
Праглядаў: 372
|
|
14 чэрвеня 2009 Цытата 1.
"Дзеля супольнай выгоды й зьняцьця штучных перашкодаў пры інтэграцыі ў эўрапейскія інстытуты трэба ажыцьцявіць дэлімітацыю й дэмаркацыю беларуска-расейскае мяжы, узнаўленьне на ёй кантролю для абароны Беларусі ад экспарту нелегальнае міграцыі й злачыннасьці, бо ня выключана, што ўсходняя мяжа Беларусі стане ўсходняю мяжою аб'яднанай Эўропы. Пры гэтым мяжа не павінна перашкаджаць эканамічным, культурным, сямейным кантактам". (Праграма ГА БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ)
Праглядаў: 270
|
|
16 траўня 2009 Вельмі важны вынік травеньскага Сойму - падтрымка супольнае заявы Івонкі Сурвіллы, Зянона Пазьняка, Станіслава Шушкевіча й Аляксандра Казуліна наконт дачыненьняў улады, грамадзтва і Эўропы. Думкі Заявы цалкам супадаюць з пазыцыяй Партыі БНФ, ухваленай сакавіцкім Соймам. Супольную заяву І.Сурвіллы ды іншых не падпісаў А.Мілінкевіч. Супраць падтрымкі гэтай заявы на Сойме галасавалі людзі, якія пры пасадах у "Руху за свабоду".
Праект іншай ухвалы Сойму пад доўгай назвай "Пра палітычную сытуацыю, дачыненьні Партыі БНФ зь іншымі суб’ектамі палітыкі й будучую прэзыдэнцкую кампанію" быў завалены празь недахоп аднаго голасу (за - 13, супраць - 12, устрымаліся - 2).
За што завальвалі?
Па-першае, за цьверджаньне, што ўлада пачала працэс стварэньня кіраванай апазыцыі.
Па-другое, за ўпамінаньне імёнаў Аўтуховіча, Лявонава, Асіпенкі як вязьняў сумленьня.
Па-трэцяе, за пастаноўку задачы змагацца за дэмакратычныя ўмовы выбараў.
А таксама за патрабаваньне да сяброў партыі не запісвацца ў выбарчыя штабы іншых кандыдатаў і - перадусім - за прапанову тэрмінова склікаць Сход сяброў партыі.
Але ж гэтая прапанова Лявона Баршчэўскага натуральна вынікае з сытуацыі выбару. Ці мы ідзем у служкі ўладаў да "кіраванай апазыцыі", ці ўзначальваем нацыянальна-дэмакратычны супраціў нерэфармавальнаму рэжыму? Адказаць павінен кожны фронтавец. "Вальны Сойм" дазволіць усім пачуць усіх, унікнуць магчымых маніпуляцыяў, прымаць наступныя рашэньні зь веданьнем думкі фронтаўскіх масаў. Ён адбудзецца ў кожным разе.
Варта падаць тэкст заваленага дакумэнту цалкам. Хай кожны фронтавец сам робіць высновы.
Праект ПРА ПАЛІТЫЧНУЮ СЫТУАЦЫЮ, ДАЧЫНЕНЬНІ ПАРТЫІ БНФ ЗЬ ІНШЫМІ СУБ’ЕКТАМІ ПАЛІТЫКІ Й БУДУЧУЮ ПРЭЗЫДЭНЦКУЮ КАМПАНІЮ
Праглядаў: 416
|
|
13 сьнежня 2008 Даўно не дазваляў сабе задавальненьня ўзяць кнігу й прачытаць яе адным духам. Гэтым жа разам нават не пайшоў на сякія-такія каляааналітычныя зборкі, а чытаў Садоўскага “Мой шыбалет”. Беручыся, не сумняваўся, што мецьму прыемныя гадзіны. Пётра Садоўскі – што ў вуснай, што ў пісьмовай форме свайго няўрымсьлівага бытаваньня – прымушае сябе слухаць і чуць, бо таленавіты, невераемна адукаваны, і цьвёрда ведаю, што трымаемся адных і тых самых базавых вартасьцяў.
Праглядаў: 539
|
|
6 сьнежня 2008 Мова – фэномэн, у якім няможна аддзяліць форму ад зьместу. Форма і ёсьць зьместам, а моўны выбар ёсьць учынкам. Развагі ў дачыненьні да мовы пра “зьмест, важнейшы за форму”, ёсьць вульгарна-марксісцкія. На добры лад, ін’язаўскія diplômés мусілі б – калі не паклікацца на, то прынамсі ведаць пра – Вільгельма фон Гумбальта зь ягонай тэорыяй мовы як увасабленьня культуры, Эдварда Сэпіра зь яго культавай для паняволеных моваў канцэпцыяй моўнага рэлятывізму: карціна ўспрыманага сьвету вызначаецца моваю ўспрыняцьця. Цікава, што марксісцкія практыкі ў БССР 30-х гадоў гэта ўсё калі ня ведалі, то адчувалі бездакорна. Характар мовы ґвалтам зьмяніць, а тым самым накінуць абэрацыю сьветаўспрыманьня. Таму й учынілі рэформу 26 жніўня 1933 году.
Праглядаў: 641
|
|
22 лістапада 2008 Ня дужа прадбачліва паводзяцца тыя, хто паўтарае за старым камуністычным і цяперашнім лукашэнкаўскім рэжымамі штампы пра БНФ. Бо ніводная сур'ёзная палітычная кампанія бяз Фронту й ягонага кадравага патэнцыялу немагчымая ў прынцыпе.
Праглядаў: 527
|
|
6 лістапада 2008 Сёньня хадзіў да натарыюса засьведчыць заяву. У дзяржаўную, зразумела, кантору. Яна кажа (зь інтанацыяй некамфортнасьці): - Желаете по-белорусски?.. Что ж, имеете право.
Праглядаў: 410
|
|
 |
10.03.2010 15:17 |
| |
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў БелаПАН, што большасьці прадстаўнікоў партыі адмаўляюць ва ўключэньні ва ўчастковыя выбарчыя ... |
10.03.2010 10:42 |
| |
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч ня ўключаны ў склад участковай камісіі ў горадзе Менску. Уладзімер Лабковіч вылучаўся ад Партыі БНФ ў адну з участковых ... |
6.03.2010 14:35 |
| |
Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Менску вылучана 68 прадстаўнікоў. |
|