Лявон Баршчэўскі
(нарадзіўся 4 сакавіка 1958 г.) — беларускі філёляг, перакладчык, грамадзкі дзеяч і палітык, старшыня Партыі БНФ і ГА БНФ Адраджньне.
Грамадзкая і літаратурна-перакладчыцкая дзейнасьць
Лявон Баршчэўскі нарадзіўся ў Полацку. У 1975 г. паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут замежных моваў на спэцыяльнасьць нямецкая і ангельская мовы. Працаваў выкладчыкам нямецкай і ангельскай моваў у роднай школе №10 Полацку, потым у Наваполацкім політэхнічным інстытуце.
У 1987 г. – скончыў асьпірантуру пры Менскім пэдынстытуце замежных моваў, атрымаў ступень кандыдата філялягічных навук.
У 1985 годзе Лявон Баршчэўскі разам зь Сяргеем Шупам стварыў у Менску клюб маладых перакладчыкаў “Бабілён”.
Перакладаў Эсхіла, Пэтрарку, Каўку, Брэхта, Ленаў, Бёля.
Перакладае са старажытнагрэцкай, лацінскай, нямецкай, ангельскай, францускай, польскай, гішпанскай.
Паводле ўласнага прызнаньня, паэзію перакладаў больш як з трыццаці моваў, а прозу — больш як зь дзесяці. Бегла размаўляе на сямі мовах.
Баршчэўскі – рэдактар сэрыі “Biblioteka białoruska”, якая пачала выходзіць у 2006 годзе ва Ўроцлаве ў Калегіюме Ўсходняй Эўропы. У сэрыі ўжо пабачылі сьвет кнігі: “Калі рукаюцца душы” Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна, дзьвюхмоўная кніга Андрэя Хадановіча “Сьвята Новага году", кніга Ўладзімера Арлова “Каханак Яе Вялікасьці”.
Лявон Баршчэўскі — заснавальнік і намесьнік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, які быў зачынены ўладамі ў 2003.
Палітычная дзейнасьць
У 1990-1995 гг. Баршчэўскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня, уваходзіў у склад парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Быў сябрам камісіі ў пытаньнях адукацыі, культуры і захаваньня гістарычнай спадчыны, а таксама сябрам камісіі ў міжнародных справах і замежнаэканамічнай дзейнасьці.
З 1995 г. – намесьнік старшыні Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, у 1996-1999 гг. – выконваў абавязкі старшыні партыі пасьля эміграцыі Зянона Пазьняка. Пасьля расколу партыі ў 1999 г. стаў дарадцам старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.
На 10 зьезьдзе Партыі БНФ у сьнежні 2007 г. Лявон Баршчэўскі абраны старшынём Партыі. |
|
 |
10.03.2010 15:17 |
| |
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў БелаПАН, што большасьці прадстаўнікоў партыі адмаўляюць ва ўключэньні ва ўчастковыя выбарчыя ... |
10.03.2010 10:42 |
| |
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч ня ўключаны ў склад участковай камісіі ў горадзе Менску. Уладзімер Лабковіч вылучаўся ад Партыі БНФ ў адну з участковых ... |
6.03.2010 14:35 |
| |
Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Менску вылучана 68 прадстаўнікоў. |
|